Dec 26, 2013 09:04
Так падумалася, што я за колькі разоў самастойнага знаходжання за стырном (праўда, побач былі людзі, што маюць ладны досвед у гэтай справе) вывучыў нашмат болей за тое, што мне выкладалі ў аўташколе. Папраўдзе, з усяго, што нам казалі ў гэтай аўташколе, зараз патрэбныя хіба што знакі (калі іх заўважаеш) Таму на пытанні, ці мяне агулам вучылі ездзіць, я магу толькі адказаць сумнай усмешкай. Мог. Бо ўжо за некалькі дзён наездзіў больш за 100 км па Мінску і, пэўна, ужо нічога не баюся, бо шмат бачыў, шмат спытаў стрэсу і кепскіх сітуацый. А адразу пасля Новага Году паеду на машыне з Мінска ў Магілеў і назад, бо трэба перавозіць жонку, ката і ўвесь наш сціплы нажытак.
досвед,
навучаньне,
машыны