Кіламетры

Dec 18, 2013 16:19

Тым часам, я пакрыху пачынаю ездзіць за стырном. Вось сёння праехаў ажно 40 кіламетраў: з Калядзіч да Фаніпаля і назад. Праехаў нашмат лепей, чым у мінулы раз, калі дырэктар ледзь не звар'яцеў у якасці пасажыра. Сёння я ні разу не залох, не справакаваў аніводнай аварыйнай сітуацыі, адчуваў сябе спакойна і мужна. У наступны раз ужо паеду сам.
Таксама ў гэтым месяцы някепска ідуць продажы. Магчыма, будзе рэкордны месяц.

кіламетры, машыны, праца

Previous post Next post
Up