Кот

Dec 10, 2013 17:27

6 снежня Леапольд адсвяткаваў свой першы дзень нараджэння. Зараз ён ужо не кацяняці, а кот. Гаспадыня набыла з гэтай нагоды ялавічыны. І важыць ён ужо 5 400. І нават не падазрае, што хутка пераедзе ў сталіцу. І растанецца са сваімі сяброўкамі.

Некалькі здымкаў )

святы, жыццё сямейнае, жывёлы, кот

Leave a comment

wal_de_maar December 10 2013, 19:55:12 UTC
гэта тыпу каб ён пісаў "кацяня"?

Reply

vitaly68 December 11 2013, 04:55:08 UTC
Yes.

Reply

wal_de_maar December 11 2013, 05:09:48 UTC
дык гэтага ж мала - трэба каб яшчэ ведаў, што ў родным склоне "кацяняці" акурат оўкей

"Не нашаму цяляці воўка спаймаці."

Reply

dzenik_kravina December 11 2013, 07:42:01 UTC
грамацеі.

Reply

vitaly68 December 11 2013, 08:34:10 UTC
Проста дастала чытаць пісаніну з памылкамі.

Reply

dzenik_kravina December 11 2013, 10:47:14 UTC
Вунь яно як. Дальбог, Вы ніколі не памыляецеся.

Reply

vitaly68 December 11 2013, 18:15:52 UTC
Часам я таксама памыляюся, але я не пішу "кацяняці". І выпраўляю свае памылкі, калі нехта больш дасьведчаны мне на іх паказвае.

Reply

dzenik_kravina December 12 2013, 06:15:57 UTC
я працую над памылкамі. І ў наступны раз, безумоўна, пра гэтую ўспомню.

Reply

nondatur December 12 2013, 23:37:33 UTC
Слуууухай, ніколі не бачыла, каб так культурна паслалі.))) Можна я запомню гэты выраз?))

Reply

dzenik_kravina December 13 2013, 06:42:34 UTC
ды калі ласка)

Reply

vitaly68 December 11 2013, 08:29:37 UTC
Тут "цяля" ў давальным :)

Reply

wal_de_maar December 12 2013, 13:18:04 UTC
вось засада)

Reply


Leave a comment

Up