А я зноў прапусціў той момант, калі пачалася зіма. Ужо мая 25-я па ліку. Ды й агулам, гэта ўсё так адносна - 1 снежня, 1 сакавіка, 1 чэрвеня ці 1 верасня. Пэўна для мяне зіма пачынаецца тады, калі становіцца халодна, а лета - калі становіцца цёпла. Восень для мяне пачынаецца ў той час, калі лістота пачынае аддаваць жаўцізной, а вясна пачынаецца, калі ўсё навокал ажывае і адраджаецца.
Мо, таму мы так часта кажам, што зіма не тая, восень не тая, а вясны не было, лічы?.
З зімой нас!