Сябры, а Вы ўжо спрабавалі нашыя беларускія аналагі буржуйскіх "Снікерсаў", "Марсаў" і "Натсаў"? Тыя, што не так даўно пачаў вырабляць гомельскі "Спартак".
Я тыдзень таму выпадкова ўбачыў іх у "Еўраопце". І набыў. Пачну з плюсаў.
Такім чынам, плюсы:
1. Кошт. 47 грам каштуюць 3600.
2. Смак. Не такі і дрэнны, есці можна.
3. Смеласць. Добра, што дадумаліся да чагосьці гэткага.
Мінусы (на маю думку):
1. Адсутнасць. Хер знойдзеш.
2. Пах. Занадта рэзка ад іх нясе какавай.
3. Арэхі. Ні аб якім фундуку гаворкі не ідзе, нейкія дробязныя арэшкі, які не смачныя зусім.
4. Ненатуральнасць. Хм, ну неяк не выклікае такога густу і радасці, як арыгінал. А яшчэ чымсьці гуму нагадвае.
5. Арыгінальнасць у назве. Тут усё складана. І той, і другі, і трэці называюцца аднолькава арыгінальна "Спартак". Няўжо тут не маглі чагосьці ўжо прыдумаць?