Свята

Nov 28, 2013 08:42

А ў мяне свята. У мяне, у бацькоў, і ў сястры ў першую чаргу. Учора здарылася некалькі адначасова доўгачаканых падзей, падзей нязвыклых і новых для нашай сям'і. Апоўдні ў маёй сястры нарадзілася дачка, апоўдні маці мая нарэшце займела такую чаканую ўнучку, а я - пляменніцу. Назвалі Палінай. Я, праўда, з сястрой яшчэ не размаўляў, але ёй, пэўна, не да мяне зараз :) Ура, таварышы! Гэта крута! Гэта сапраўдная радасць!

Сафія, падзеі, сям'я, радасьць

Previous post Next post
Up