Nov 25, 2013 08:47
Трэба паменей думаць пра дрэннае, канешне.
Не ведаю, як некаторыя людзі, а я вельмі баюся таго моманту, калі з нейкай новай набытай рэччу здараецца нешта кепскае. Напрыклад, адваліцца гузік, парвецца кішэнька, у кніжцы разыйдуцца старонкі, ...а на новых чаравіках на новай прыемнай воку скуры з'явяцца растрэшчыны ці драпіны. А яны ў мяне абавязкова з'яўляюцца. Нават неяк шкада становіцца ботаў. Злосць бярэ на сябе, што не дагледзеў, што такі неакуратны.
Тыдзень таму набылі мне новыя зімовыя чаравікі. Прыгожыя, бліскучыя, з лоскам. Роўна тыдзень я пахадзіў кожны дзень аглядваючы іх, каб раптам не з'явілася якая драпіна. І што Вы думаеце? Учора вечарам у цягніку вока зачапілася раптам на левым чаравіку за нешта такое страшнае, што я спачатку нават не паверыў. Драпіна, вялізная драпіна, ледзь не з аднаго канца носа да другога. От халера! Пэўна, калі ішлі на цягнік, выходзячы з пад'езда зачапіўся за прыступку. Шкада. Ну, затое зараз перастану хвалявацца.
хваляваньні,
вопратка,
страх,
новае