Таемны Санта! Хоў-хоў-хоў :))

Nov 18, 2013 14:35

Originally posted by kiedy at Таемны Санта! Хоў-хоў-хоў :))
Ну што, будзем гуляць у таемнага Санту?
Планую правесці гульню, калі збярэцца хаця б чалавек 10. Як усё будзе адбывацца (пакуль прыкладна):

Жадаючыя ўдзельнічаць адзначаюцца ў каментарах пад гэтым допісам. Потым я складу спіс удзельнікаў, прысвоіўшы кожнаму парадкавы нумар (не абавязкова ў тым парадку, у якім з'явіліся каментары-заяўкі).

Лёсаванне:
Я пішу нумары на маленькіх паперках і па чарзе буду выцягваць, каб вызначыць, хто каму дасылае падарунак. Напрыклад: я выцягваю нумар 6 - гэта будзе пачатак ланцужка. Цягну наступны нумар - няхай 4. Значыць, нумар 6 дасылае падарунак нумару 4. Далей я выцягваю, скажам, нумар 1. Нумар 4 рыхтуе падарунак нумару 1 і так далей. Апошні выцягнуты нумар шле падарунак нумару 6, які быў выцягнуты ў самым пачатку. Удзельнікі не будуць ведаць, у каго які нумар, тут давядзецца даверыцца мне і Сырніку :)

Адрэсы:
Кожны ўдзельнік дасылае мне асабістым паведамленнем сваю адрэсу і ТОП-5 (ці хаця б ТОП-3) "Што я не люблю/не хачу", каб не было потым крыўдаў і розных непрыемных момантаў. Усю інфармацыю я захоўваю ў сакрэце, толькі пасля лёсавання ўсе Санты атрымаюць па адной адрэсе.

Што трэба вызначыць да пачатку гульні:
1. Прыкладны кошт падарункаў.
2. Дэдлайн прыёму заявак.
3. Дэдлайн адсылання падарункаў.

І галоўная ўмова: таемнасць! Сюрпрызы мусяць заставацца сюрпрызамі.
Калі ўсе атрымаюць свае падарункі, можна будзе даслаць мне здымкі з імі, каб зладзіць агульны пост-справаздачу.
Усе пытанні і пажаданні пішыце ў каментары.
БОНУС: Кожны ўдзельнік атрымае ад мяне навагоднюю паштоўку :)

ПыСы. Запрашэнне сяброў і рэпост вітаецца!

чужое, сьвяты

Previous post Next post
Up