Другі іспыт

Jan 10, 2009 20:34


Сёньня здаў свой другі іспыт - паліталёгію. Асабліва за  іспыт не хваляваўся, аднак рэйтынг за семестр дабаўляў галаўной болі...але ўсё атрымалася гэтаксама лёгка як і ў першы дзень - па ходу ён вырашыў забіць на ўсё і нікому нават васьмёркі не паставіў....усё паспісвалі ізноў. Шчыра кажучы, пытаньне мне папалася дурацкае - пра крызісы ў палітыцы і геапалітыку...аднак я ўпэўнена яму ўсё прагаварыў і ён нават з маім рэйтынгам паставіў мне ДЗЕВЯЦЬ  ...пакуль сэсія ідзе выдатна, аднак самае складанае яшчэ наперадзе.
Цэлыя дзьве начы я не спаў...ні гадзіны нават, таму зараз ня вельмі файна сябе адчуваю - ломіць сьпіну, падбалівае галава, вочы плюснуць...буду адсыпацца, хаця і старацца не перабольшыць...
Аб'еўся цукеркамі - цэлых шэсьць з'еў за тры дні...раней за месяц( нават за два) столькі ня еў.
Пачаў гуляць у FM2009...за Батэ і адразу зь ім выйшаў у групавы этап Лігі Чэмпіёнаў, дзе ў першым жа матчы згуляў у нічыю з МЮ...пакуль мне ўсё ў ім падабаецца, не дарама столькі таскаўся...
Канчаткова памірыліся, здаецца, з дзяўчынай...таму сумаваць у мяне зараз повадаў няма абсалютна аніякіх...
УСЁ ФАЙНА!І БУДЗЕ ТАК!

палітыка, дзяўчыны, лёгкасьць, іспыты, гульні, сон, хваробы

Previous post Next post
Up