Nov 01, 2013 17:00
Вакол цябе нібы спэктакль,
Дзе ты - глядач з задніх шэрагаў-,
Маўчыш быццам рыба й няздатны
Уставіць хаця б знак прыпынку
У абрыдлы сцэнар наваколля,
Мінуць хоць на момант абдымкаў
Прорвы, у якую ракою
Нясе нас тутэйшы час.
І твой ціхмяны сусед
Па тым жа заднім шэрагу
Адно цябе супакоіць,
Прыклаўшы да вуснаў палец,
Няма прычын хвалявацца,
Калі ў хаце ёсць акраец,
Сала й, вядома, пляшка,
Бо ўсё астатняе цяжка,
Не вартае, каб разумець.
Ты будзеш хапаць паветра,
Пакуль не наступіць момант,
Па годнасці даць адзнаку
Салістам тутэйшых падмосткаў.
30.10.2013
думкі,
тэатр,
вершы