Бананы

Nov 01, 2013 10:25

Учора з-за гэтага бананшчыка з Эквадору і ягонай эскадрыллі 20 хвілін стаялі на светлафоры. Дзяўчынка маленькая спытала ў матулі, хто гэта едзе там і чаму мы стаім, на што тая ёй адказала: "Слугі народа". Слугі праехалі, і ім было абсалютна насраць на тое, што яны зарганізавалі кіламетровыя пробкі на праспекце Незалежнасці, на Леніна, Багдановіча і Нямізе, на Пераможцаў, на Машэрава.
Я з прыкрасцю пасля вечарам набыў сабе бананаў 6 штук на зніжцы, з'еў іх і падумаў, што хоць нейкі сэнс ёсць ад гэтага Эквадора.

думкі, народзец, маразм

Previous post Next post
Up