Метро і мова

Oct 29, 2013 12:57

Мне ўсё болей падабаецца метро. Там ніколі няма пробак, хіба што людзей ў пікавыя гадзіны занадта шмат. Працуе з самай раніцы да ночы. Але самае галоўнае не гэта. Там вельмі шмат беларускай мовы. І яна там надзвычай прыгожая і прыемная. Нават адразу вобраз у галаве ўзнікае, як сядзіць гэты хлапец з паперкай у руцэ перад мікрафонам і старанна вымаўляе словы. Толькі вось узнікла думка, што, пэўна, фраза "вызваліце дзверы!" неяк гучыць дзіўна. Адразу асацыяцыя ў галаве, нібы мы схапілі гэтыя дзверы, трымаем іх, а ім хочацца кудысьці бегчы. Можна так казаць ці тое калька з рускай мовы?

вобразы, рух, мова, транспарт

Previous post Next post
Up