Oct 25, 2013 15:02
Час усё радзей прыносіць новыя прыемныя музычныя адкрыцці. Нават і не ўспомню за апошні час нечага такога шыкоўнага з музыкі, што паслухаў упершыню. "Massive attack" не ўразілі, а болей нічога і не раілася.
Зрэшты, хапае і старой, сапраўды добрай музыкі, якая ў свой час таксама стала адкрыццём. Так, аднойчы на "тузіне гітоў" убачыў "Песню Чугайстра" ад украінскага гурта "Цінь Сонца". Пераробленную па-беларуску. А потым адкрыў і сам гурт. Файная музыка, суплёт рока, фолка, метала, прыемная вуху украінская мова, сэнсоўныя тэксты. Асабліва ўражвае альбом "Полум'яна рута". Вось апошнія дзве раніцы слухаў яго па дарозе на працу. А калі дзень пачынаецца з добрае музыкі, дык і сам ён праходзіць больш прыемна і лёгка.
адкрыцьці,
музыкі,
музыка