Яшчэ адзін погляд на вайну

Oct 15, 2013 10:16



12 кастрычніка на алеі Перамогі ў Гданьску студэнт мясцовай акадэміі выяўленчых мастацтваў Ежы Богдан Шумчык усталяваў скульптуру, што прысвечана, на яго думку, аднаўленню гістарычнай праўды і лёсам жанчын у ваенны час.

Скульптура , якая складаецца з фігур мужчыны і жанчыны ў чалавечы рост, уяўляе сабой сцэну згвалтавання . Мужчына ў форме савецкага салдата і ў касцы з пяціканцовай зоркай трымае цяжарную жанчыну, што ляжыць на зямлі, адной рукой за валасы ,а іншай накіроўвае рулю пісталета ёй у рот.
У якасці месца для размяшчэння сваёй скульптуры творца абраў алею Перамогі з савецкім танкам Т -34 , які быў усталяваны ў памяць аб савецкіх салдатах, якія ўдзельнічалі ў вызваленні Гданьска ў 1945 годзе. Перад танкам Шумчык усталяваў чырвоны пастамент, на якім размясціў сваю скульптуру. Першапачаткова, па яго словах, ён хацеў паставіць яе перад Брандэнбургскай брамай ў Берліне , аднак у яго не хапіла на гэта грошай.
Скульптура была прыбрана ўжо раніцай наступнага дня па распараджэнні гарадскіх уладаў і паліцыі, куды звярнуліся абураныя мясцовыя жыхары. Між тым, па дадзеных Trojmiasto.pl, у Кракаве ўжо знайшоўся жадаючы набыць твор Шумчыка.

вайна, погляды, мастацтва

Previous post Next post
Up