Здаецца, назвалі ката простым імём, знаёмым усім і кожнаму з дзяцінства - Леапольд. А пакуль маленькі, хай завецца Лео. Дык у гэтага Лео ўжо аб'явілася нечакана шмат варыяцый. Маці Каці спачатку клікала яго ці то Лево, ці то Лева (з націскам на першы склад), бабуля Каці кліча яго Леў (прычым гэтая апошняя літара - нешта сярэдняе між "в" і "ў"). А я часам клічу проста Лявонам :). Добра, што пакуль Лёвай ніхто не называў.