Пра спектакль

Oct 08, 2013 23:02

Сябры, вось Вам часам не падаецца, што тое, што адбываецца навокал нас, хутчэй падобнае да прыдумкі, да нейкага рэаліці-шоу, да фарса, чым да рэальнасці? Ну, не можа ўсё адбывацца так, як адбываецца. Я маю на ўвазе ў першую чаргу нашу краіну. Часам складваецца ўражанне, што тое, што адбываецца, проста немагчыма ў рэальнасці. Зрэшты, нельга "вадзіць за нос" і "вешаць лапшу" 18 гадоў дзевяці мільёнаў людзей?Ці можна?
З гэтай нагоды, мне адразу ўспамінаецца сацыолаг Гофман з ягонымі тэорымі пра тэатральнае жыццё. Такое адчуванне, што за кожным з нас зацвердзілі асабістую адмысловую ролю, і мы паступова і непарушна іх граем, а кожны, хто перайграе ці грае не ў такт, выкідаецца са спектакля прэч. У кагосьці прыемныя ролі, а ў кагосьці не надта. Ненатуральнасць наваколля часам здаецца абсалютна натуральнай. І мы да яе прызвычаіліся.

думкі, навакольле, краіна, трызненне

Previous post Next post
Up