Jan 06, 2009 21:46
сёньня пачалося з кантры) па сетцы....потым паглядзеў "Дзяўчынкі зноў зверху -2" і заснуў...праспаў да поўдню...
любая пыталася мяне пабудзіць у 8 раніцы...ня вельмі атрымалася...
як прачнуўся - адразу патэлефанаваў сяброўцы Юлі, якая сёньня павінна была прыехаць у Менск, а вечарам ехаць у Варшаву...ужо паўтары гады яна вучыцца ў швэдзкім горадзе Ёнчэпінг і жыве там, прыязжаючы толькі на частку вакацый сюды...таму мы зь ёй ужо паўтары гады не бачыліся...і сёньня павінны былі нарэшце сустрэцца.
Пасля патэлефанаваў чалавеку, які павінен быў мне сёньня запісаць гульню Football Manager 2009, якую ё ўжо два месяцы безнадзейна імкнуўся знайсьці ў Менску...таксама дамовіўся сустрэцца, калі буду ў горадзе...
З Юляй сустрэліся ў 16.20. Яна зусім не зьмянілася, я таксама)Адразу пайшлі на праспэкт, дашлі да Гуму, набылі там дыск...на вуліцы было вельмі халодна..потым прайшліся да Нямігі, дзе я сустрэўся з чалавекам, аддаў яму балванку, а сам атрымаў вабны дыск з гульнёй...а потым праехаліся да Казачнага замку, што каля тэатра беларускай драматургіі, каб паесьці піцы і пасядзець у цеплыні...Размаўлялі мы шмат пра што. Я пытаўся, як ёй Беларусь пасля Еўропы - яна адказала, што гарады нармальна, а вось пераферыя значна прайграе...Яна пыталася, як там маё жаданьне павучыцца за мяжой, як вывучэньне моў, вучоба і г.д...Я сказаў, што летам пляную паспрабаваць кудысьці ўлезьці. Паразмаўлялі яшчэ пра асабістыя навіны, новы год, універ, сяброў...за паўтары гады шмат чаго зьмянілася. Піцэрыя сёньня мне зусім не спадабалася - пераблыталі мне піцу, неправільна зрабілі піцу Юлі...аднак гэта дробязі...
У шэсьць зь нечым мы прыбылі на трамваі на вакзал...ёй яшчэ трэба было сустрэцца з сяброўкай да цягніку ў Варшаву ў 20.40. Мы разьвіталіся да лета і я паехаў у Прастор...ежы ў інтэрнаце няма зусім...чэрг няма, ня лічачы чэргі ў абменьнікі...
Заўтра Каляды...сёньня мароз
Юля,
сёньня,
сустрэчы,
гульні,
ежа