Oct 08, 2013 19:38
Вы чулі ўжо навіну года, якую ўжо паўсюль круцяць? Нехта Максім Галкін і Ала Пугачова абзавяліся двойняй. Вось толькі што зайшоў у кватэру, бабуля крычыць: "ідзі, паглядзі, дзеці ў Максіма ды Алы". І так незразумела паглядзела на мяне, калі я адказаў, што мне тое не цікава і мне абсалютна ўсё адно.
Але. Нешта ўсё ж усхвалявала. Абзавяліся яны дзецьмі, ды з дапамогай сурагатнае маці. І ў мяне адразу ж узнікла пытанне. Якія ж гэта іх дзеці? Ну, добра, Галкін падсабіў (але, пастараўся на двойню), але Пугачова прычым тут?! А раздулі ж усё так, нібы яны пайшлі на высокую гару і ім Бог спусціў гэтых дзяцей. Агулам, як Вы ставіцеся да такога кшталту феномена як сурагатнае мацярынства? Тут, вунь кажуць, што за ім будучыня.
думкі,
зоркі,
будучае,
дзеці