І яшчэ крыху пра тое, чым пахне восень.
Восень пахне халодным ветрам,
Восень пахне жытам саспелым,
Восень пахне лісцем сжаўцелым,
Успамінам апошнім з лета.
Яна пахне чыстым паветрам,
Спевам птушак, лятучых у вырай,
Яна пахне думкай панылай
І пры гэтым каханнем светлым.
Восень пахне грыбамі ды лесам,
Першым дымам скалелых печак,
Восень пахне чымсьці адвечным,
Рамантычным, лірычным, узнеслым.
Яна пахне шэраю хмарай,
Узаранай духмянаю глебай,
Яна пахне вясёлкай і небам
І далёкай цудоўнаю марай.
Восень пахне крыху зімой,
Яна пахне няспынным часам,
Восень пахне сланечнікам з астрай
Яна пахне табою і мной.
Пахне чыстым жывым пачуццём,
Пахне нечым зусім неспазнаным,
А наўпрост восень пахне жыццём
З мілай воку чароўнай агранкай.
3 кастрычніка 2013