Пра сацыяльнасць

Oct 01, 2013 10:00

Не ведаю, як Вас, а мяне ўжо канкрэтна пачынаюць раздражняць гэтыя перманентныя адсылкі да "сацыяльнай дзяржавы". Маўляў, гэта нічога, што ад сёння праезд падаражэў на 25%, мы ўсё адно аплочваем толькі 41% сабекошту. Гэта значыць, што я і кожны з Вас яшчэ і вінны застаемся дзяржаве. Плацім, але мала. Тое самае і з камунальнымі паслугамі. Можа, ужо самы час забыць пра гэтую сацыяльную дзяржаву, калі збольшага яна ўсё адно ніхалеры не дае, толькі дэфіцыт бюджэта ды новыя-новыя крэдыты?! Мо, лепей плаціць сапраўды 6000 тысяч за квіток (хай 250 тысяч за праяздны), плаціць мільён па камуналцы, затое ведаць, што ты з дзяржавай у разліку? А яшчэ плаціць у паліклініках, ды ведаць, што цябе будуць нармальна абслугоўваць. Што ў нас там яшчэ? Адукацыя бесплатная? Ну так, для самых здольных і разумных. А астатнія - калі ласка, па 15-17 мільёнаў з носа. І ўсё адно, усе пруцца ў гэтыя універсітэты. Карацей, што хацеў сказаць: сацыяльная дзяржава - гэта міт, які мы самі сабе ўбілі ў галовы.

думкі, нормы, дзяржава, лухта, грамадзтва

Previous post Next post
Up