ноч перад эгзамэнам...

Jan 05, 2009 01:34


Хачу, каб мне прысьніліся Т. Парсанс з ягонымі задротнымі тэорыямі дзеяньня і пастулятамі функцыянальнасьці; Р. Мэртан з ягонымі лятэнтнымі і яўнымі функцыямі, рэферэнтнымі групамі і анаміяй; вясёлая чацьвёрка - Смол, Томас, Хендэрсан, Вінсэнт, Парк зь ягонай .....льнай экалёгіяй, Бёрджэс з ягоным канцэнтрычным Чыкага; Л. Козер з ягонымі пазітыўнымі функцыямі канфлікту, Р. Дарэндорф зь ягонаю непазьбежнасьцю сацыяльнага канфлікту; усе гэтыя франкфуртцы: Маркузэ зь ягоным палітычным леварадыкалізмам і аднамернасьцю, Адорна зь ягонай негатыўнай дыялектыкай і Хоркхаймерам, Хабермас зь ягонай тэорыяй камунікатыўнага дзеяньня; Хоманс і Блау зь іхнімі тэорыямі абмену як прадмету вывучэньня сацыялёгіі; Мід зь ягоным сацыяльным біхевіярызмам, абагульненым Іншым і ралявымі заваротамі, Гофман зь ягонымі фрэймамі і драматургіяй, Блумер зь яго сымбалічнасьцю; усе гэтыя неафрэйдысты - Хорні, Фром, Саліван, Юнг і Адлер....этнаметадоляг Гарфінкель...Гідэнс зь ягонай структурацыяй...і нават фэнамэнолягі з Шуцам a la tete....
Вы спытаеце - ці не стаў я ў адначасьсе дыбілам альбо ці не паехаўся розумам....?
Не...проста праз сем гадзінаў у мяне іспыт па гісторыі заходняй сацыялёгіі 20 стагодзьдзя....)))
Як Воланд з Кантам...я б зь імі пазітыўна) паразмаўляў....

сацыялогія, дзівосы, дах, ноч, іспыты, сон

Previous post Next post
Up