Sep 17, 2013 10:08
Але, колькі б у Мінску машын не было, ад цісканіны і таўкатні ў грамадскім транспарце гэта не ратуе. Любяць у нас людзі паціскацца, панабівацца гурбамі ў аўтобусы, лезячы праз галовы, нібы правяраючы, няўжо яны не здольны ўмясціць у сабе чалавек на 10-20 болей, чым напісана. Асабліва мне падабаецца, калі дзверы ўжо вось-вось зачыняюцца, але падбягаюць яшчэ пару мужыкоў і пачынаюць рабіць характэрныя рухі, імкнучыся залезці ў аўтобус, хоць самі знаходзяцца па-за дзвярыма. Хто не ціскаўся ў нашых аўтобусах, той не бачыў сапраўднага жыцця. Гэта, магчыма, яшчэ зімою добра, бо не замерзнеш. Гэта, магчыма, добра, калі побач з табою апынулася...эмм...прыемная воку дзяўчынка (са мной такіх выпадкаў не было:)) Але ў іншых сітуацыях адчуваць сябе селядцом у бочцы не надта прыемна. Ды ўжо ж такая ў нашых людзей звычка. Яны яшчэ і задавальненне ад гэтага атрымліваюць, пэўна.
людзі,
аўтобусы,
звычкі