Пра тое, як гэта міла

Sep 13, 2013 11:16

Люблю цягнікі.
Даходзіш да сваёй плацкарты, сядаеш на сваё законнае месца і пачынаеш вывучаць суседзяў. Так, першы сусед сядзіць у сваім крутым смартфоне. Так, другая суседка сядзіць у сваім крутым смартфоне. Так, трэццяя суседка слухае музыку са свайго смартфона. Так, чацвёртая суседка сядзіць у сваім ноутбуке і нешта там разглядвае. Як гэта міла, ці не праўда? Ну, а чо яшчэ рабіць у цягніку?
У другі раз едзеш, а плацкарту займае цэлае сямейства. Толькі праверылі квіткі, адразу кожны член сямейства (!) дастаў смартфончык і ўлупіўся ў яго. Аднаго бацьку хапіла не на шмат, ён яшчэ пачытаў газету, потым дачок уламаў пагуляць у карты, але праз якую гадзіну тыя зноў заняліся сваімі дэвайсамі.
Больш за тое. Едзеш ў аўтобусе на вакзал. Чатыры месцы побач. Чатыры чалавекі на іх. Чым займаюцца? Правільна: завісаюць у тэлефонах-смартфонах. Як гэта міла, ці не праўда? Міла і сімптаматычна.

людзі, цывілізацыя, хваробы, цягнік

Previous post Next post
Up