1/4

Sep 10, 2013 11:18

Жонка сталее :)


Пражыты год схіляецца да долу,
Грукоча ў браму памяці, а ты
Ў наступны клас сваёй жыццёвай школы
Бадзёра крочыш праз усе масты.

І ў даляглядзе вочак хітраватых
Сум мімалётны радасць праглыне,
У 25 - толькі жыцця пачатак,
Вось і жыві, як марыла ў сне.

падзеі, гады, Каця

Previous post Next post
Up