Пра падслуханае

Aug 25, 2013 14:35

Вечарамі, калі вяртаюся з працы, ад нечага рабіць слухаю, аб чым гутараць людзі ў аўтобусе. Адзін раз нейкі мужык на ўвесь аўтобус успамінаў, як цудоўна жылося ў СССР і як гаўняна жывецца зараз. І ўвесь аўтобус, у працятым і трывожным маўчанні, здаецца, слухаў яго. Маўляў,раней ён, просты рабочы, зарабляў вышэй за чыноўнікаў. А зараз - грошай няма, цэны высокія, хату не набыць. Здаецца, гэтая настальгія па Саюзе захаваецца ў нас яшчэ год на 50.
У другі раз нейкая жанчына расказвала сваёй сяброўцы па тэлефоне, што ўбачыла ў аднакласніках фотаздымкі ёйнай дачкі ў купальніку. 10 хвілін раскладвала па палічках,як гэта дрэнна, ганебна і няправільна, і што з ёй абавязкова трэба пагутарыць з донькай. І фоты прыбраць. Вось як хвалюе людзей чужое жыццё.
А Вы слухаеце чужыя размовы ў транспарце?

людзі, размовы, жыцьцё, грамадзтва

Previous post Next post
Up