Aug 06, 2013 22:32
У суботу з Кацяй пабываў на Хрышчэнні. У сэнсе, яна была хроснай маці, а я пры ўсім гэтым прысутнічаў. У цэнтральным раёне дзяржавы, у Шклоўскім. У аграгарадку пад ім. Пакуль аўтобус з Магілева вёз нас туды, я ўсё глядзеў на закінутыя сёлы, забітыя, напаўразбураныя хаты, пустыя, зарослыя бур'яном палі і аб нечым думаў. Аграгарадок нічым не здзівіў. На дамах шчыліны, у краме традыцыйны асартымент, інфраструктура адсутнічае. Стрыечная сястра Каці выхоўвае дваіх дзяцей сама. Мужык яе кінуў і зваліў у Расію. Старэйшаму амаль тры, малодшаму - 6 месяцаў. Імя яму Яраслаў.
Паехалі ў царкву ў Шклоў. Я ўпершыню быў на такой працэдуры, калі не лічыць свайго хрышчэння. Святар усё вытрымаў ідэалагічна правільна і выверана. Каця будзе трымаць адказ перад Богам за тое, каб Яраслаў вырас ісцінна праваслаўным. А дзеткі некаторыя так разрываліся, што грэшнай справай узнікла думка, ці не д'ябал у іх жыве. Але, у канцы канцоў, супакоіліся. Дарэчы, не такая і танная зараз гэта працэдура. Царкве таксама грошы патрэбныя.
традыцыі,
існаваньне,
дзеці,
рэлігія