Вось на маю думку, тэрма, ці па-нашаму лазня, - адное з самых цудоўных вынаходніцтваў чалавека. Простае, карыснае і эстэтычнае. Я на месяц хажу туды прыкладна разы два. Зараз, мо, атрымаецца і часцей, бо ў Каціных бацькоў, дзе мы на час прыпыніліся, свая. Толькі што адтуль. Чысты, свежы, без аніякай стомы і дрэнных думак. А вы наведваеце лазню і як часта?
І крыху з гісторыі.
Пра тое, што чалавецтва яшчэ ў старажытнасці карысталася лазняй, сведчаць вынікі археалагічных даследаванняў. Можна выказаць здагадку, што ўжо некалькі тысяч год таму людзям было вядома пра дабратворны ўплыў цеплыні на чалавечы арганізм. Найбольш старым пісьмовым згадваннем пра лазню з'яўляецца сведчанне Герадота, які ў 450 г. да нашай эры апісаў звычку скіфска-сармацкіх плямёнаў, якія займалі тэрыторыю сучаснай Украіны, мыцца ў намёце, у цэнтры якога знаходзіліся разагрэтыя камяні, на якія кідалі насенне канопляў. Ужо ў тыя далёкія часы быў вядомы прататып мыла (расцёртыя кавалкі кіпарыса, кедра і ладану змешвалі з вадой і націралі імі цела, якое пасля такога мыцця станавілася чыстым).
Раскопкі паселішчаў майя сведчаць аб тым, што жыхары Цэнтральнай Амерыкі мелі пацельную ванну, пра што сведчаць рэшткі іх жытла, якому больш за 2000 гадоў. Іспанцы, якія прыйшлі ў гэтую вобласць у XVI ст., назіралі ў ацтэкаў культуру прыёму пацельных ваннаў пад назвай "тэмескал", якую яны запазычылі ад сваіх продкаў майя.
У качавых плямёнаў, якія жылі ў цэнтральнай і ўсходняй абласцях Афрыкі, меліся рытуальныя і рэлігійныя абрады, звязаныя з ужываннем гарачапаветраных і парных ваннаў. Яны выкарыстоўваліся таксама з лячэбнымі мэтамі.
Пазней лазня згадваецца арабскім спадарожнікам Ібн Дзэта, або Ібн Руста, (912), які бачыў на тэрыторыі сучаснай Балгарыі прымітыўныя жытлы з зямлі з высокай страхой, што абаграваліся гарачым каменнем, якое аблівалі вадой, прычым людзі пры гэтым здымалі вопратку. У такіх будынках жылі цэлыя сем'і да надыходу вясны. Іх можна лічыць прататыпам лазні.
Згадка пра лазні маецца і ў летапісе Нестара (1056), дзе апостал Андрэй апісвае сваё падарожжа ў 907 г. па Паўночнай Русі і наведванне мардвы, галіны угра-фінскай групы плямёнаў, якія жылі тады паблізу ад Ноўгарада.
Вельмі цікавы прымітыўны, але ў той жа час арыгінальны спосаб атаплівання старажытнафінікійскіх лазняў: вялікую яму, праведзеную ў скале, запаўнялі вадой, а затым кідалі ў яе нагрэты да белага гартавання на вуглях велізарны камень, ад якога вада хутка награвалася і падавалася па трубах у лазні . Успомніце старажытнагрэцкую багіню чысціні Гігіею (адсюль - гігіена). Яе культ грэкі так шанавалі, што нават увялі спецыяльныя законы, якія рэгламентавалі наведванне грамадскіх лазняў. Міфы Старажытнай Грэцыі ўтрымліваюць згадкі пра лазні. Так, Адысей, знаходзячыся ў багіні Цырцэі, пяшчоціўся ў мармуровым басейне, напоўненым гарачай вадой, а Нерэіды масажавалі яго цела алеямі і пахамі. Магчыма, гэта працэдура і дапамагала герою здзяйсняць яго шматлікія подзвігі.
Агулам, першыя тэрмы ў Рыме пабудаваў Агрыпа (25-19 гады да н. э.), аддаўшы ў спадчыну іх у бясплатнае карыстанне рымскаму насельніцтву. Побач з імі на Марсавым поле пабудаваў свае тэрмы Нерон. Вядомыя рэшты тэрмаў 75 г. да н.э. у горадзе Сулім, зараз гэта тэрыторыя Ангельшчыны.