За вакном зноў дождж. І зусім не маленькі. А я сабраўся ў ДАІ. Вось гляджу за вакно - і нешта зусім адпадае жаданне проста із хты вылазіць, не тое, што за стырно сядаць. Адно спадзяванне, што за гадзіну пройдзе.
Ты не чуеш, як дождж спяе,
Абмываючы нашы далоні?!
Як з ягоным спевам плыве
Глыбіня існавання па скронях?!
Ты пачуй, як ён адбівае
Рытмы чыстага шчасця на шыбах
І нібыта усіх запрашае
На спатканне з усім нефальшывым.
Ты адчуй яго подых у жылах,
Усеахопнасць ягоных мрояў,
Як у кожнай кропельцы шчырасць
Спалучае сябе са спакоем.
І калі парасон заенчыць,
Тыя кроплі стрымаць няздольны,
Ты адкрый для сябе вечнасць
І абсяг дажджавой волі.
21 ліпеня 2013