Jul 18, 2013 12:00
Шчыра кажучы, за апошнія некалькі дзён нашае жаданне кудысьці пераязжаць вельмі зменшылася. І гэта не трусасць. Вось сёння Каця паехала на некалькі дзён у сталіцу, каб развесіць некалькі сотняў аб'явак разам з сяброўкай. Паглядзім, што выйдзе з гэтага. У любым выпадку, трэба мець працу ў той жа дзень, як засяліўся. А працы пакуль няма, ёсць толькі варыянты ў мяне, адзін з якіх я паеду вырашаць на наступным тыдні, і чаканне Каці званка з "Белавія". На некаторы час мяне нават ахапілі думкі аб маразматычнасці гэтага жыцця, але я іх адкінуў прэч. Змагацца, трэба змагацца, як калісь змагаліся іншыя і каб нашым дзеткам было прасцей. Без змагання і рызыкі не дасягнеш ані колечы таго, аб чым потым зможаш сказаць з гонарам. І ні ў якім разе не варта станавіцца вар'ятам, калі нават вакол большасць такіх людзей.
жаданьні,
думкі,
цяжкасьці,
жыцьцё,
сум