Пра дождж

Jul 12, 2013 18:50

Ну гэта трэба! Некалькі тыдняў тут не было годнага дажджу, а сёння лупанула як след. І менавіта ў той час, як я выправіўся на шашу на ровары сустракаць Кацю, што вярталася з Менска. Пэўна, і не засталося на мне сухога месца, хоць я і вырашыў перачакаць самы пік пад дрэўцам. Куртка прамокла наскрозь, вада сцякала з яе наўпрост ручаём, штаны можна было выціскаць. Нават труселя вымаклі :) Ледзь выратаваў каліту ды тэлефон на грудзях. Успомніў добрым словам і Кацю, што вырашыла ехаць менавіта на гэты час, і сябе, дурака, і прыроду, цудоўную. Але, ведаеце, зараз адчуваю сябе шыкоўна. Што можа быць лепей за летні душ пад буйным летнім жа дажджом?!

дождж, вёска, прыгоды, я

Previous post Next post
Up