Пра цудоўныя знаходкі

Jul 04, 2013 22:31



Што гэта па-Вашаму? :) Шматок маёй кашулі, чорняя фігня з лэйблам нас не цікавяць. А вось прыгожы парны сцяжок - яшчэ як.
Значыць, пакуль Каця з дзяўчынкамі напоўную дэгуставалі парфуму ў тым жудасна-працяглым гандлёвым падземным цэнтры каля "Алімпійскага" ў "EVA", я што толькі не рабіў. А побач знайшоў шэраг з сувенірамі. Спачатку яны мяне не надта зацікавалі. Але ўжо пасля, калі Каця выйшла адпачыць на больш-менш свежае паветра, я яшчэ раз пацягнуўся па гэтых шэрагах. Трэба ж нешта набыць на памяць! І тут падыходжу, углядваюся і бачу вось гэтае цуда. Думаю, нічога сабе. Побач такія ж самыя з паднёва-карэйскім сцяжком, французкім, брытанскім, іспанскім. І з нашым. Сапраўды нашым. А чырвона-зялёнай анучкі не назіраецца. Цікава, адкуль у шэраговай сувенірнай лаўцы ўзялася такая рэч? І ці ведае прадавачка, што гэта за сцяжок? Расказаў Каці, паказаў ёй, клічу прадавачку і пытаю: "Скажыце, а што гэта за сцяжок такі вось, побач з украінскім?" Яна падыходзіць, адчыняе дзверку, пачынае глядзець. Паказвае на паўднёва-карэйскі, кажа, што гэта паўднёва-карэйскі, паказвае на французкі, спыняецца на нашым. "Хм, ну я так і не скажу, адразу. Але магу паглядзець". У нейкай кніжачцы. Трэба было ёй даць паглядзець :) Але я сказаў, што не трэба глядзець, бо гэта беларускі, сапраўдны беларускі, заадно расказаў, калі ён у нас быў і з якой нагоды прыбралі. І набыў. За 12 грыўняў. Вось гэта, я разумею, памяць!

памяць, нечаканасьці, знаходкі, Украіна, бел-чырвона-беласьць, сьцяг

Previous post Next post
Up