Пра апошняе

Jun 25, 2013 16:32

Сёння схадзіў на апошняе для мяне на бліжэйшы час паседжанне катэдры. Прамовіў дастаткова патасны "спіч", дзе падзякаваў усім тым, хто сапраўды шмат у чым мне дапамог за гэтыя два гады. Зрэшты, за ўсім негатывам, якога сапраўды хапала, можна адшукаць з лёгкасцю шмат добрых і прыемных момантаў. Побач са мной працавалі людзі ў большасці сваёй годныя, адданыя сваёй працы, выхаваныя, разумныя і цікавыя. Яны дазволілі мне не толькі развіцца як выкладчыку, але і як асобе. Гэта самае галоўнае.
Гэтыя два гады былі яшчэ адной школай жыцця. І я спадзяюся, што пакінуў сёй-той след на гэтай катэдры, у памяці гэтых людзей і ў памяці сваіх студэнтаў. І шмат чаго даведаўся пра адукацыйную "кухню" знутры.
Засталося дарабіць абыходную паперу, забраць сваю "макулатуру" і сёе-тое з рэчаў, забраць у сярэдзіне жніўня працоўную кнігу і развітацца канчаткова.

думкі, адукацыя, універ, апошняе, праца

Previous post Next post
Up