Пра дэградацыю

Jun 11, 2013 12:29

Ох, якія "кадры" толькі што завіталі да мяне, каб дапусціцца да заліка па сацыялогіі, Вы б ведалі!Трэба было браць дыктафон.
Я спачатку не збіраўся нешта казаць, аднак ужо другі сказ мяне вымусіў адкрыць рот. Значыць, тэма "Культура". Студэнт расказвае: "Ну, значит, культура бывает материальной и духовной. Ну, материальная - это здания там всякие. Духовная - эм...ну, это документы, наверное, всякие". Я лаканічна кажу "не". Думаю, зараз выправіцца. Ён пачытае думаць. Я яму паказваю кнігу і пытаю, ці з'яўляецца яна духоўнай культурай. "Конечно". Я пытаю, а ці ведае ён, што такое душа, дух і што такое матэрыя? Выявілася, што не ведае. Нават не ўяўляе. Далучыўся ягоны таварыш. Аднак і ён не змог прывесці прыкладаў духоўнай культуры. Аніводнага. Не здолеў сказаць, што такое душа і дзе яна ёсць. Не змог сказаць, што такое абстрактнасць і  канкрэтнасць. Яшчэ выявілася, што кахання не існуе. А потым першы кажа: "Я жа инжАнер!" - "І што з гэтага?" - адказваю я. Маўляў, калі яны інжынеры, дык ім дастаткова быць бяздушнымі абалонкамі, што заўжды ўсё будуць рабіць па шаблоне без прыкладання аніякай толікі творчасці. Пра людзей, для якіх яны гэта робяць, думаць, вядома, не трэба.
Далей было таксама цікава. Яны расказалі, што ёсць субкультуры і контркультуры. Аднак прыкладаў зноў прывесці не змаглі. Дакладней, першы змог. Сказаў, што прыкладам контркультуры з'яўляюцца праваслаўе і каталіцтва. Маўляў, яны ж супрацьстаяць адно адному. У іх розныя погляды, традыцыі і нават святы. Чалавек не ўяўляе, па якой прычыне каталікі святкуюць Каляды 25.12, а праваслаўныя 07.01. Ён думае, што каталік здольны забіць праваслаўнага, бо гэта ж контркультуры. Другі здолей назваць рокераў, аднак чаму яны контркультура, не змог адказаць. Называлі яшчэ панкаў, аднак, калі я спытаў, ці бачылі хоць аднаго панка, сказалі, што не бачылі.
Мы яшчэ прайшліся па элітарнай і масавай культуры. Той жа ступар. Без аніякага ўяўлення, што такое элітарная культура. Для іх гадзіннік "Ролех" - гэта культура масавая. А сярод мастакоў яны ведаюць толькі Ван Гога. Адзін толькі ведае.
А яшчэ яны не разумеюць, што такое каштоўнасці і нормы. Бо, зноў жа, прыкладаў я так і не дачакаўся. І якога-кольвек тлумачэння, што гэта такое.
Спытаў, што значыць "чалавекатворчая" функцыя культуры. Чалавек адказвае: "Ну, это то, что человек может творить, писать, читать с помощью культуры". Што такое сацыялізаці - аніякага ўяўлення. Затое ведаюць, што яны сацыялізаваныя. А што гэта значыць - чорт ногу зломіць.
А яшчэ гэтыя людзі расказалі, што можна выйсці з грамадства, пайшоўшы жыць у лес. Ішлі б яны лесам, інжАнеры. Будучая тэхнічная эліта.

людзі, трызненне, абсурд, студэнты

Previous post Next post
Up