May 26, 2013 21:19
Вось калі я ўчора быў у Лёшы на святкаванні ягонага вяселля, там была ягоная сястра. Зараз ёй 15 год. Я яе ведаю яшчэ з маленства, аднак не бачыў даўно. І зараз бы не пазнаў, калі б адну сустрэў на вуліцы. Аднак не пра гэта хацеў сказаць. Маці ў іх вельмі правільны чалавек, рэлігіёзны, маральны, нарматыўны. З дзяцінства імкнулася ахоўваць дзяцей ад усяго дрэннага і кепскага. Лёша яшчэ некалькі год таму быў "безбашанны" хлапец, паліў розную фігню, шмат яшчэ якія кепскія рэчы рабіў. Але змяніўся. І ўчора ажаніўся.У 21 год. Не паліць зараз і амаль не п'е. Праўда, яшчэ не пазбавіўся негатыўнага стаўлення да жыцця. Калі я ўчора паназіраў за ягонай сястрой, мне стала дурна. П'е водку, як і ўсе, паліць адную цыгарэту за другой, мат праз слова. Паліць. дарэчы, ужо 3 гады. 15 год дзяўчынцы! Столькі цікавых гісторый пра сябе расказала! Калі б яе маці была там, яе б дакладна хапіў удар. У параўнанні з ёю мой Тарас - проста анёл-херувім. Хаця мая маці так зусім не лічыць. Кім становяцца сучасныя дзеці? І куды коціцца свет? А мо, гэта проста пратэст і чарговы адказ на тое, што колькі, што і як бы ты не навязваў дзіцю, яно ўсё адно вырасце збольшага з вачэй наваколля і грамадства.
выхаваньне,
думкі,
сьвет,
дзеці,
грамадзтва