May 23, 2013 15:22
Ох, сёння быў цудоўны ранак. Я зноў прыплёўся ў аўташколу на кіраванне. У 7 раніцы. Пакуль ехаў у аўтобусе пачаўся і скончыўся дожджык. Толькі выехалі з майстрам у горад, як дождж распачаўся ізноў. А потым як пачало заліваць, грымець, блішчаць маланкамі, што ажно страшна стала. Другі раз выехаў у горад - і адразу такія экстрэмальныя ўмовы. Нічога не бачна, машыны лятуць вакол, вокны запацяваюць, майстар толькі паспявае іх праціраць, лужыны адчуваюцца ўсім целам. Але я справіўся. Праўда, не справілася машына. Пачало цекчы з усіх шчылін. Майстар як пачаў лаяцца на яе, што ажно вушы завялі :) Высадзіў на прыпынку мяне і паехаў залізваць раны. Гэта былі пакуль што самыя вясёлыя 40 хвілін кіравання ў аўташколе.
дождж,
досвед,
навучаньне,
машыны