May 14, 2013 16:37
Сёння ўпершыню ў гэты дзень - на Радаўніцу - я хадзіў на могілкі. Наведалі з Кацінымі сваякамі магілу ёйнага бацькі. Гэта сапраўды дзень, калі мёртвыя зноў становяцца жывымі для ўсіх тых, каму яны дарагія і хто іх любіць. Ледзь прабраліся да могілак. Колькі людзей было - не апісаць словамі. Сотні машын перад могілкамі і пасля іх, сотні людзей у тралейбусах і аўтобусах, неверагодная колькасць кветак. Для сябе адзначыў, як усё ж хутка растуць гэтыя самыя могілкі. За паўгады з'явіўся амаль цэлы новы сектар...Сумны, цяжкі дзень. Але на тварах людзей я амаль не бачыў слёз. Хіба што ў тых, хто страціў зусім нядаўна. Некаторыя прыходзілі і праз некалькі хвілін сыходзілі. А некаторыя накрывалі вялікі стол. Праўда, зараз на могілках забараняюць ставіць столікі і нават лаўкі, але людзі сядзелі і на зямлі. Але ўсё было больш-менш прыстойна. Вось і мы крыху падпілі, крыху пад'елі, успомнілі добрым словам і разыйшліся. Жыць.
У чарговы раз дзякую небу, што маю сям'ю смерць абмінае.
сьвяты,
сьмерць,
успаміны,
дні