May 26, 2008 19:38
Бяжым ад сябе…з усіх ног,
Куды пазіраюць вочы,
На Захад, Поўдзень, Усход і Поўнач,
З апошнім маршрутам мэтро і першым маршрутам лёсу
Ў бясконцасьці рухаў ног, дзе кожны наш новы крок
Ёсьць пошук частых сумленьняў,
Ёсьць пошук “tabula rasa”,
Вартага сэнсу жыцьця,
Ёсьць спроба спыненьня часу.
Кідаем свае абалонкі,
Паношана-чорныя-шэрыя,
Каб быць не такімі як звонку,
А чыстымі-сьветлымі-белымі,
І па-за і па-над істотнасьцю
Жадаем падацца лепшымі,
Нібы нездарма народжаны
Ласкавай цнатлівай вечнасцю.
Бяжым па замкнутым коле,
Бяжым ад сябе у самасьць,
А нехта яшчэ здольны
Бачыць у гэтым радасьць.
Глядзець на сябе знянацку
Ў люстэрка душы зьнямелай,
Нібы прачынацца ранкам
Мж сьценаў выключна белых
На ложку з надзей страчаных,
Дзе столь і падлога - тоеснасьць,
А сонца рукой гарачаю
Спыняе тваю двоістасьць.
Нас ахапіў сорам,
Хаваньнем натуру лечым,
Ды толькі доля у нас такая,
Што ніяк ад сябе не зьбегчы…
творчасьць,
вершы