May 06, 2013 11:19
Вось я, здаецца, і логіку вывучаў у БДУ, і маю крыху звілін у галаве, але некаторыя рэчы ў сучаснай Беларусі я ніякім чынам зразумець не магу. Можа, нехта з прысутных можа мне патлумачыць?
Заходжу я ўчора вечарам на сайт Суперлато (superloto.by), каб праверыць, ці не выйгралі мы раптам нечага, правяраю, а потым мае вочы заўважаюць у верхнім правым куце магчымыя моўныя варыянты сайта. І што Вы думаеце? Расійская мова ёсць, вядома. Беларускай - няма, што таксама не надта здзіўляе. Але ёсць англійская (ну, няхай, цэнтр Еўропы), іспанская (вось гэтага я не зразумеў), кітайская (зноў не зразумеў), украінская (Суперлато ўжо сунулася на Украіну ці для нацыянальнай меншасці?) і польская (тое самае, што з украінскай). Ну, і як гэта называецца? Тутэйшы крэатыў?
крэатыў,
ідыёцтва,
незразумелае,
сеціва