Пра шанцаванне і нерашучасць

May 02, 2013 08:30

Учора адзін мой сябра выйграў у латарэю "грын-кард". Ён шосты раз удзельнічаў - і нарэшце яму пасміхнуўся шчаслівы лёс. Дзесяць дзён таму ён быў у Магілеве, і мы якраз размаўлялі пра гэтае. Ён прыводзіў у прыклад, як можа шанцаваць людзям. У мінулым годзе ён сам падказаў адной дзяўчыне, што ёсць такая латарэя, і яна перамагла з першага разу і ўжо жыве і вучыцца ў Амерыцы. А пра сябе казаў, што ён лашара. І вось сам перамог. Ходзяць чуткі, што гэта была апошняя такая латарэя.
Але самае цікавае, што ён ужо і не гарыць жаданнем туды ехаць. На працягу пяці гадоў гарэў, а калі перамог, жаданне тое знікла. Тут ён працуе ў буйной і заможнай арганізацыі, добра зарабляе, а там кім ён будзе працаваць? Афіцыянтам, дворнікам, кіроўцам? (ягоныя словы). Чужая краіна, дзе ніхто яго не чакае і нікому ён не патрэбны. Але дакументы для рэгістрацыі рыхтуе. Неўпэўнены і нерашучы.
P/S. І ўсё ж, шанцуе ж некаторым! :) Каце вось ізноў не пашанцавала. Я агулам у гэтым годзе нічога не падаваў.

посьпех, шанец, сябры, развагі

Previous post Next post
Up