Пра ката ізноў

Apr 28, 2013 16:24

Апошнія 24 гадзіны сталі самымі напружанымі ў жыцці нашага Лео. Мы выбраліся да Каціных сваякоў, а Каця вырашылі прыхапіць з сабою ката. Маўляў, нечага яму сядзець дома ў такое надвор'е, нічога з ім не будзе без прышчэпак. І вось Лео разам з намі выправіўся ў вялікае падарожжа. Спачатку ён ехаў у аўтобусе, увесь ціснуўся да Каці і абсалютна не зважаў на ўвагу наваколля, потым яму яшчэ прыйшлося каля кіламетра трэсціся ў нас на руках. Мірыяды новых гукаў, пахаў, брэхат сабак, людзі навокал, пыл і сонца. Бедны Лео высунуў язык, цяжка дыхаў ад спёкі. Ну дык, 26 градусаў на двары. А потым быў новы дом і цэлы двор, па якому можна гуляць. Спачатку Лео вывучаў новую хату, а потым вываліўся на шпацыр па двары. Пакуль мы саджалі бульбу і займаліся іншымі гаспадачымі справамі, ён гуляў. Абследваў адрыну, лазню, дровы і ўсё-ўсё. Пазнаёміўся з мясцовымі жыхарамі - коткамі :) Гэта трэба было бачыць. Тыя шыпелі і неахвотна прымалі чужака. Але самае цікавае было, калі прыйшоў дахаты сабака. Лапаталі ад яго ўсе разам :) Але гэтыя суткі былі для Лео вельмі стрэсавымі - ён толькі адзін раз схадзіў у туалет (і тое на вуліцы), практычна не еў, не муркатаў і нас не прызнаваў. Толькі да ночы крыху ачуняў, паеў і заснуў на незнаёмым ложку, але ля знаёмых ног. Сёння раніцою быў спакойны, "горделиво" хадзіў па хаце, але як толькі выйшаў на вуліцу, там сустрэў сабаку - і са скорасцю маланкі залез ажно на лядоўню. Там ляжаў цэлую гадзіну. Потым была дарога да дому. Доўгая. Зайшоў яшчэ на кватэру да маіх бацькоў. Там пазнаёміўся з хамяком. А зараз прыйшоў дахаты, паеў рыбы (з'еў ажно тры рыбіны) і ўлёгся спаць. Рэфлексаваць над тым, што адбылося.

падарожжы, жывёлы, вар'яцтва

Previous post Next post
Up