Dec 03, 2008 11:55
У панядзелак у чарговы раз хадзіў па кватэрах, апытваючы людзей. На гэты раз па вуліцы Шугаева. Дамы №11 і 13/1. Не перастаю зьдзіўляцца я гэтаму гораду, сябры мае! Вось кароценькае апісаньне гэтых дамоў:
Дом №11 - 20 паверхаў, працуюць тры ліфты, аднак ходзяць яны па розных паверхах, таму з цотнага на няцотны (напрыклад, з 2 на 3) можна дабірацца хвілін 10. Ёсьць дзьве лесьвіцы таксама: адная - звычайная, а вось другая - як у старажытных палацах - вінтавая, жалезная і вузенькая, прычым сьвятла там няма ніякага і дзьверы вельмі тугія. Зьдзівіў яшчэ і факт, што камусьці там прыемна займацца каханьнем) На лесьвічных клетках зьвяртаюць на сябе ўвагу лямпачкі - тры секі пагарыць - згасьне, праз 5 секаў зноў загарыцца, потым - ізноў згасьне...І нікога няма дома.Тыпічны дом жахаў)
Дом №13/1 -пад'езд першы - На ўсіх паверхах раскіданыя газеты і картонкі ад каробак, імі завалена ўсё, часам некалькімі слаямі, прычым ніякага рэмонту тамака ня бачна. Хадзіць па такой падлозе ня вельмі прыемна і даволі шумна. Амаль усе дзьверы абклеяныя кліяёнкамі (чорнымі і белымі) альбо проста газетамі, і самі па сабе даволі дзіўна выглядаюць. Ліфт тут адзін, аднак ён рэальна звар'яцеў. Пакуль я хадзіў па паверхах, ён сам едзіў, вызываўся і спыняўся, зачыняўся, ехаў далей, а за гэты час у пад'езд ніхто не ўвайшоў...я думаў, што страчу розум)Пра людзей увогуле нічога не магу сказаць - панядзелак, а яны ўжо бухія, не могуць слова сказаць...
Страшна хадзіць па такіх дамах...сёньня іду ізноў
людзі,
ліфты,
апытаньні