Apr 05, 2013 23:00
Аказваецца, па тэлескрыні можна ўбачыць нешта цікавае. Па RTVi паказалі сюжэт, як у ЗША бастуюць служачыя "фаст-фуду", якія лічаць свой заробак у 7,5 даляра ў гадзіну вельмі нізкім. Я нічога не маю супраць такіх людзей, але далей было вельмі цікавае ўдакладненне: стартавы заробак людзей, скончыўшых ВНУ, 15 даляраў у гадзіну. Роўна ў два разы болей. І я так разумею, што чалавек, атрымаўшы вышэйшую адукацыю, адчувае, што ён абаронены дзяржаваю хаця б ужо тым, што адразу атрымлівае ў 2 разы болей, чым мінімальны заробак. Што адчуваюць у нас людзі пасля універсітэта? :) Вышэйшая адукацыя ў нас не паказчык анічога. І не магчымасць быць абароненым.
цікавае,
адукацыя,
заробак