Mar 12, 2013 17:12
Ледзь прайшоў сёння гэтую дурную камісію. Праблемы пачаліся з самага пачатку. Прымусілі завесці картку (зноў гэтыя карткі! :)), бо я прыпісаны да іншай паліклініцы. У той маёй паліклініцы карткі маёй тэж нямашака, вось прыйшлося новую заводзіць тут. Прапусціў за гэты час усю чаргу, якая апынулася дастаткова працяглай, усеўзроставай і рознакаляровай. Шчэ пашанцавала, што рэгістратарка аддала мне запасны сшытак, бо так бы прыйшлося ісці ў шапік за сшыткам. Пашкадавала мяне:).
Акуліста, хірурга і няўролага прайшоў без праблем. З хірургам нават размова завялася: і пра выкладанне, і пра вяселля, і пра тое, што мужчыны пры жанчыне заўсёды такія прыгожыя і ладныя. Цікавая, дарэчы, заўвага.
А вось у тэрапеўта, на апошнім кроку, адбылася "зупынка". Лёс нейкім чынам склаўся так, што перада мной апынуўся той жа самы ўрач, які паўтары гады таму "вызваліў" мяне на 5 год ад арміі. Здараецца ж такое! Абласны цэнтр. І працуе менавіта ў гэтай паліклініцы :). Менавіта за ім тады было апошняе слова, і ён сказаў, што з маім дыягназам мне пакуль што рабіць у арміі няма чаго, хоць у іншым ваенкамаце было напісана "годзен". І вось зараз ён зноў пачаў вагацца. Успомніў і ваенкамат, і свае ваганні. Прыйшлося мне спачатку рабіць кардыяграму, дзе быў зафіксаваны няроўны сінусавы рытм, а потым ехаць дадому, шукаць усе тыя паперы і заключэнні, якія былі зроблены паўтары гады таму для ваенкамата. Ледзь знайшоў. Між іншым, і карткі мае адшукаліся, хаця парыўся я дома канкрэтна. Прыехаў назад, нікога з людзей ужо не было, а яны сядзелі і чакалі мяне. Паглядзеў ён гэтыя паперкі, палістаў спіс дыягназаў, недазволеных для кіроўцаў, павагаўся і выпісаў мне "годнасць" на 5 гадоў.
Вось яно як здараецца. Тады выпісаў "нягоднасць" на 5 год, а сёння выпісаў "годнасць" на тыя ж 5 год. І па аднаму дыягназу. Дзівосны свет. Дзівосны лёс.
правы,
жыцьцё,
лёс,
хваробы