Mar 07, 2013 18:31
Я супярэчліва стаўлюся да рознага кшталту святаў, у першую чаргу з-за неверагоднай мітусці, вар'яцтва людзей і нейкай нават паказушнасці. Але лепей бы святаў было болей, бо так рэдка чуеш з вуснаў амаль кожнага мінака словы "падарунак", "кветкі", "свята", "цукеркі", "маці" і яшчэ шмат прыгожых, добрых, прыемных словаў. Менавіта падчас такіх святаў людзі адчуваюць жыццё, ягоны подых і ягоныя гукі. Адчуваюць і ЖЫВУЦЬ. Успамінаюць маці дзеці, сябровак сябры і сяброўкі, дзяўчынак хлапцы, жанчын мужчыны. Радуюцца, хвалююцца, непакояцца. І гэта сапраўды прыўкрасна.
людзі,
жанчыны,
сьвяты