Mar 02, 2013 10:51
Чытаючы і прымаючы да ўвагі розныя працы студэнтаў, а таксама слухаючы іх на семінарах, прыходзіш да думкі,што для іх вышэйшая адукацыя - гэта як нейкае адзенне, вопратка, якую на іх вось-вось павінны апрануць і ўсё будзе "ціп-топ" у жыцці. Гэткі капялюш з наборам патрэбнай інфармацыі, які яны потым ніколі здымаць не будуць. Гэткі чып, які можна ўставіць у якасці флэшкі ў мозг. Гэткі перманенты атрыбут. Самае цікавае, што большасць думаюць, што ім самім і рабіць нічога не трэба, а добрыя і харошыя выкладчыкі самі ўставяць чып ці накінуць на галаву капялюш. Толькі хадзі на пары ды сядзі спакойна. А колькасць балаў будзе прыкладна прапарцыянальная памеру чыпа...Адукацыя становіцца нечым звыклым, нецікавым і руцінным.
адукацыя,
развагі,
студэнты,
праца