Апошні дзень зімовы

Feb 28, 2013 22:14



Прэч зіма! Апошні подых
З грудзяў выцісні сваіх,
Прагну я вясновы водар
Ніў зялёных і жывых.

Прэч зіма! Адрынь дрымоту,
Засмучэнне і спакой,
Веснавыя шчасця ноты
Разлятуцца над зямлёй.

Прэч зіма! Здымай заслону
З футры белае сваёй,
Вецер нас нясе ва ўлонне
Да вясёлкі веснавой.

Прэч зіма! Бо спета песня
Маразоў ды завірух,
Сонца прагне нас усіх песціць
Цеплынёю сваіх рук.

Прэч зіма! Сустрэча хутка,
Паўз вясну, праз пекла лета
І праз восень, што па чутках,
Зноў не стане канцом света.

28.02.2013  Dz/K

думкі, вясна, зіма, творчасьць, вершы

Previous post Next post
Up