Feb 07, 2013 21:53
Занесла мяне сёння чортавым ветрам ў "Еўраопт". У аддзел фруктаў ды гародніны. І мне адразу стала смешна, няёмка і сорамна. Адначасова. Вось я не разумею аднаго: яны, людзі, не бачаць, што гэтыя фрукты і гародніна гнілыя? Падчас такіх паходаў пачынае здавацца, што шмат людзей навокал гатовыя есці тухляціну і гніллё, калі гэтыя тухляціна і гніллё каштуюць у два разы танней нармальных прадуктаў. Гнілыя яблыкі, перцы, ківі, ананасы, памідоры вымятаюцца з хуткасцю света. Яшчэ і ў чарзе прыйшлося пратаптацца паўгадзіны, бо розныя бабулькі і дзядулькі бяруць цэлы ансамбль: 3 мандарынкі, 2 перчыка, 2 яблыкі, 2 грушы, некалькі бананаў і яшчэ што-кольвек.
Не люблю "Еўраопт". Гэта як нейкі здзек над мозгам.
людзі,
крама,
сорам,
краіна,
сьмешнае