У сераду нарэшце выбраўся на практыку - узяў з сабой 20 анкет (на ўсялякі выпадак), спадарыню
pivonie , якой гэта праз год таксама трэба будзе рабіць, і прывалокся на Русіянава, што, лічы, на краю гораду. З
pivonie мы сустрэліся ў метро а палове на шостую вечара, вышлі і пашлі шукаць ахвяру - дом, які адпавядаў выбарцы. Надвор'е зусім не спрыяла - сьнег з дажджом, холад сабачы, якое нахер даследваньне!
Спыніліся ля дома №17. я пачаў думаць, як трапіць у пад'езд.Пакуль думаў - адтуль нехта выйшаў. Увесь працэс апісваць не буду, скажу толькі, што за вечар - 2,5 гадзіны-зрабіў(лі) я 5 інтэрв'ю, абыйшоўшы 21 кватэру (лічы, цэлы дом). 13 чалавек адмовіліся ўдзельнічаць, 3 не было дома. Лічу, што пачатак нармальны. На гэтай вуліцы яшчэ трэба анкет 10 зрабіць, разлічваю вельмі на выходныя, бо за вечар больш за 7-8 анкет нерэальна. Людзі, дарэчы, даволі цікавыя. Так, адная жанчына мне на пытаньне, як яны жывуць, адказала, што бедна, хаця калі б я так бедна жыў, жывоцік мой быў бы ў тры разы тлусьцейшы за цяперашні)))А апошні рэспандэнт так раскрытыкаваў анкету (ну яму можна - 2 вышэйшых адукацыі і добрая праца), што прыйшлося апраўдвацца. Цытата: "анкета составлена третьекласснікамі для первоклассніков. Вопросы бестолковые, варіанты ответов - глупые". Так на наступнай сустрэчы з кіраўніком нашым я яму і скажу!
Затое вельмі стаміўся....учора нават ва універ не пайшоў - усе пары праспаў...сумленьне зараз катуе...А чорт зь ім! УсЁ БуДзЕ ФайНа!