Горад пад снегам

Oct 30, 2012 18:00

Не паспелі ўсвядоміць як след першы снег, як зіма нанесла яшчэ адзін удар. Літаральна за дзве гадзіны горад засыпала ўшчэнт, што ажно спыніўся транспарт, а мінакі адчайна прабіраліся праз гурбы белых шматкоў. Лісце, што яшчэ дзе-нідзе заталося на дрэвах, і тое не адразу зразумела, у чым справа. Я, канечне, малавата пажыў на сваім вяку, аднак такога нахабнага наступлення зімы на восень у кастрычніку не прыпомню. Мо, старэйшыя людзі памятаюць, аднак дадзеная беласнежная фантасмагорыя каго заўгодна здзівіць. У людзей сапраўдная паніка, яны абсалютна не гатовыя да такога. А кіраўніцтва горада, тым больш. Вось і сядзім пакуль у гэтай татальнай гурбе, невядома, ці шчаслівыя, ці занепакоеныя.


горад, зіма, Магілеў, сьнег, восень

Previous post Next post
Up