Анты-восень

Oct 27, 2012 20:49

У незалежнасці ад таго, хто і якія погляды мае на гэта, Магілеў ўшчэнт засыпала снегам літаральна за некалькі гадзін. Не памятаю, калі апошні раз такое было ў кастрычніку. Поўнае адчуванне, што знаходзішся пасярод зімы. Толькі людзі не асабліва рады гэтаму, на вуліцах амаль нікога няма. Завіруха ўсіх распужала. Цалкам магчыма, што назаўтра нічога ад гэтага снегу не застанецца, аднак гэта мала хвалюе. Восень прайграе пазіцыі. Фактычна, восені ў гэтым годзе і не было.

надвор'е, зіма, сьнег, восень

Previous post Next post
Up